дзверы
Стукаць у дзверы?! Навошта, Калі табе не адчыняць?! Каб ведаць, што нешта робіш, Крычаць, што цябе не спыніш?! Разбіць галаву і душу І вымусіць змоўкнуць сэрца, А потым сказаць: “Не спынюся”, Бо ўжо й няма куды дзецца?! … І мы, з абрыўкамі веры, Працягваем з лёсам біцца: Лепей стукаць ў чужыя дзверы, Чым самой зачыніцца.
Автор: sonrisa / Дата добавления: 21.12.2006 02:00 / Просмотров: 866 |
Найти все творчество этого автора
|
|